“Запрашаем у падарожжа па чароўнай краіне “Граматыка”

29.01.2022

 

Што гэта за краіна, хто ў ёй жыве, дзе яна знаходзіцца? На ўсе гэтыя пытанні адказвалі вучні 5 “Б” класа Астрамечаўскай сярэдняй школы, калі яны ўдзельнічалі 29 студзеня ў гульні-спаборніцтве па англійскай мове. Валянцюк Марыя, Кобяк Елізавета, Амерян Татэвік, Пікуль Таісія, Ціхмановіч Мацвей і другія з задавальненнем разгадвалі крыжаванкі, складалі сказы, малявалі схемы. Час праляцеў імгненна. А на рэфліксіі ўсе хлопчыкі і дзяўчынкі паставілі мерапрыемству вышэйшы бал.