Памятники Победы

Брацкая магіла савецкіх воінаў,

помнік землякам в. Астрамечава

 

На заходняй ускраіне вёскі знаходзіцца Брацкая магіла воінаў, што загінулі ў ліпені 1944 г. пры вызваленні ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вёсак Кашылава, Малыя Сухарэвічы, Астрамечава, Рудавец Лышчыцкага сельсавета. На магіле ўстаноўлена пліта з імёнамі загінуўшых. За магілай насыпаны курган вышынёй 1,8 м. У 1986 годзе на кургане пастаўлена стэла, аздобленая белым гранітам, якая ўвекавечвае памяць землякоў (61 чалавек) з вёсак Уладычыцы, Кашылава, Астрамечава, Рудавец, Цюпрыкі, што загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Іх імёны высечаны на мармуровай дошцы ў падножжы стэлы.

 

Помнік землякам (індывідуальная магіла-абеліск)  в. Кашылава 1944 г.

 

Магіла невядомага воіна 1944 г. Знаходзіцца на могілках в. Астрамечава.